Студэнткі ПалесДУ - пераможцы рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «To Love It, You Should See It ...»

 З 26 красавіка па 4 чэрвеня 2021 г. быў праведзены рэспубліканскі конкурс відэаролікаў на англійскай мове «Каб палюбіць, трэба ўбачыць ...» (To Love It, You Should See It ...), прысвечаны вывучэнню і папулярызацыі славутасцяў Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мэтамі конкурсу з'яўлялася павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння малой радзімы і развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў, атрыманне вопыту творчага ўзаемадзеяння.

 Відэаролік Навагран Таццяны і Паўлавай Крысціны адзначаны дыпломам у намінацыі «ГОНАР МАЁЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ» «THE PLACE TO BE PROUD OF».

Кіраўнікі навуковай працы - заг. кафедры міжкультурных камунікацый А.Ф. Жылевіч і выкладчык-стажор кафедры І.Ю. Калаур.