5-7 ліпеня 2021 года адбылiся мерапрыемствы, якiя рэалізуюцца ў рамках трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца без межаў»

У рамках праграмы трансгранічнага навучання педагогаў (арганізатар: Мясцовы фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці", упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама) 5-7 ліпеня 2021 года адбылiся мерапрыемствы, якiя рэалізуюцца ў рамках трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца без межаў», тэматычная мэта прыярытэту 1.2 «Прасоўванне і захаванне прыроднай спадчыны», фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020. У гэтым мерапрыемстве прынялi ўдзел: Iрына Тынавец, супрацоунік галіновай лабараторыі ДНК і клетачных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі і намеснік дэкана біятэхналагічнага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Тынавец, які выступіў з дакладам «Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі. Як і чаму яны ўзнікаюць. Запаведнікі дзікай прыроды ў Пінскім раёне». З польскага боку выступіў доктар Патрык Чортэк (Белавежская геабатанічная станцыя Варшаўскага ўніверсітэта) і доктар Эва Пірожнікаў (Інстытут лясных навук Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Гайнаўцы). Былі дадзены майстар-класы на адкрытым паветры.

​​​​​​​