Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў першую нядзелю, сёлета гэта 5 верасня, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае нацыянальнае свята - Дзень беларускага пісьменства і друку, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне. З гэтай нагоды бібліятэка запрашае ўсіх чытачоў у чытальную залу (вучэбны корпус №3 ауд. 3332) на кніжную выставу “Адкуль наш род і наша мова”. На выставе дэманструюцца кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх разглядаюцца гісторыя станаўлення і развіцця беларускага пісьменства.
У Дзень беларускага пісьменства і друку мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання. У 1999 годзе святочныя мерапрыемствы адбыліся ў Пінску. Свята тройчы прымаў Полацк (1994, 2003, 2017), двойчы — Тураў (1995, 2004), а таксама Заслаўе (2000, 2014). Адзін раз кніжнае свята наведвалася у Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Оршу (1998), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020). Чарговае свята пройдзе ў Капылі ў верасні 2021 года.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии