2 верасня рэктарат універсітэта сустрэўся са студэнтамі першага курса факультэта эканомікі і фінансаў. На сустрэчы прысутнічалі: рэктар Дунай Валерый Іванавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па навуковай рабоце Кручынскі Мікалай Генрыхавіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, дэкан ФЭіФ Ржэўская Таццяна Аляксандраўна і дэкан ФАЗЛЖ Марыніч Таццяна Уладзіміраўна.
Сустрэча насіла характар дыялогу. Любы студэнт мог задаць пытанне. У прыватнасці,студэнты задавалі пытанні, якія тычацца вучобы, студэнцкага побыту, аздараўлення і арганізацыі спартыўных секцый.
Дэканы факультэтаў, прарэктары далі вычарпальныя адказы на пастаўленыя студэнтамі пытанні. На заканчэнне сустрэчы рэктар пазначыў, што такія сустрэчы будуць рэгулярнымі, у тым ліку і па ініцыятыве студэнтаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии