З 3 па 4 верасня на Брэстчыне прайшлі аўтапрабегі з перадачай эстафеты ад аднаго рэгіёна да іншага. Мэта - аб'яднанне ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці. Стартавала мерапрыемства ў Брэсце. А першым адпраўным пунктам маршруту па Брэсцкім рэгіёне стаў «Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць - герой». Прынцып аўтапрабегу - перадача эстафеты ад адной вобласці да іншай. Задача - яшчэ больш згуртаваць жыхароў краіны напярэдадні Дня народнага адзінства. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць жыхары Беларусі ўсіх узростаў, прафесій, сацыяльных груп.
Прымалі актыўны ўдзел у маштабным мерапрыемстве і прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты, члены БРСМ, МААП на чале з Хмель Вольгай Анатольеўнай, прарэктарам па выхаваўчай рабоце, кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам і Ліпскім Яраславам Мікалаевічам, намеснікам дэкана па выхаваўчай працы інжынернага факультэта, далучыліся да ўдзельнікаў аўтапрабегу на адрэзку маршруту г. Пінск - Лунінецкі раён.
Аўтапрабег аб'яднаў тых, хто паважае нязменныя каштоўнасці: мір, дабрабыт і незалежнасць. У выніку, мерапрыемства прайшло, як і дзясяткі іншых, арганізаваных патрыётамі, на вышыні. А наперадзе - шмат іншых патрыятычных акцый і новых перамог.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии