Штогод агульнарасійская грамадская арганізацыя «Моладзевы саюз Эканамістаў і Фінансістаў» (МСЭФ) праводзіць міжнародныя конкурсы і алімпіяды студэнцкіх работ, мэтай якіх з'яўляецца садзейнічанне працэсу фарміравання новага пакалення эканамістаў і фінансістаў, якія адпавядаюць патрабаванням і запытам часу.
У перыяд з 01/11/2020 года па 31 /01/2021года студэнты факультэта эканомікі і фінансаў установы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» прымалі актыўны ўдзел у міжнародных конкурсах і алімпіядах, якія праводзяцца МСЭФ. Больш за 20 студэнтаў былі адзначаны дыпломамі за свае працы. Акрамя таго, кіраўнікі работ атрымалі падзячныя лісты і дыпломы з боку кіраўніцтва Моладзевага саюза эканамістаў і фінансістаў Расійскай Федэрацыі (МСЭФ РФ) за навуковую і арганізацыйную падрыхтоўку пераможца.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии