Дзённік Тыдня спорту і здароўя ПалесДУ

4 дзень Тыдня спорту і здароўя ў ПалесДУ

 9 верасня адбыўся завяршальны матч Адкрытага першынства універсітэта па міні-футболе сярод юнакоў. Сустрэліся каманды факультэта эканомікі і фінансаў і зборная каманда ліцэя. Вынік: 6: 3 на карысць ліцэістаў.

Вынікі гульняў Адкрытага першынства ўніверсітэта па міні-футболе сярод юнакоў:

1 месца: зборная факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця

    2 месца: зборная ліцэя ПалесДУ

   3 месца: зборная факультэтаў ПалесДУ

           4 месца: зборная інжынернага факультэта

Пераможцам і ўдзельнікам спаборніцтваў былі ўручаны граматы і салодкія прызы!

 

А на стадыёне спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылося Першынства ўніверсітэта па змешанай лёгкаатлетычнай эстафеце.

 Удзел прынялі 6 каманд студэнтаў і 2 каманды выкладчыкаў.

 Вынік спаборніцтва:

 Студэнты:

1 месца: група 3 курса спецыяльнасці «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура»

2 месца: група 2 курса спецыяльнасці «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура»

3 месца: група 2 курса спецыяльнасці "Фізічная культура"

У забегу прафесарска-выкладчыцкага саставу вынік наступны:

1 месца: Карогвіч Наталля Вітальеўна, асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і Мацвяюк Андрэй Сяргеевіч, выкладчык стажор кафедры фізічнай культуры і спорту

 2 месца: Селіванава Алена Анатольеўна, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў; Штэпа Алёна Рыгораўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў; Жураўскі Аляксандр Юр'евіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Якаўлеў Анатоль Мікалаевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

8-9 верасня ў лесапарку «Лугі» адбыліся спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні на мясцовасці і пераадоленні перашкод на турыстычнай паласе перашкод сярод студэнтаў 3 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 80 чалавек.

Пераможцамі і прызёрамі ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні на мясцовасці сталі:

1 месца: студэнты спецыяльнасці «Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія» - Макарэвіч Кацярына, Пілевіч Насця і Раевіч Каця

2 месца: каманда групы спецыяльнасці «Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія» - Сідарэвіч Уладзімір, Якімовіч Рыгор і Янук Данііл

3 месца: каманда групы спецыяльнасці «Фізічная культура» - Сярэдзіч Ягор, Шуміла Ілля і Юрко Ірына

Пераможцамі і прызёрамі на турыстычнай паласе перашкод сталі:

1 месца: каманда групы спецыяльнасці «Фізічная культура» ў складзе Юрко Ірыны, Аўсяюк Дзіяны, Шуміла Іллі, Сярэдзіча Ягора

2 месца: зборная каманда груп «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура» і «Фізічная культура» у складзе Страх Алесі, Шаўлякова Данііла, Якімовіча Рыгора і Янука Данііла

3 месца: каманда групы спецыяльнасці  «Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія» ў складзе Германовіча Аляксандра, Дубейка Дзмітрыя, Жураўлёва Максіма і Карпаўца Сяргея