10 верасня 2021 года група студэнтаў і супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала горад Мінск з мэтай наведвання фіналу XII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Арганізатарамі культурнага мерапрыемства выступілі прафкам работнікаў і прафкам студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
9 самых прыгожых дзяўчат Беларусі, выступленні вядомых артыстаў і яркае шоу больш за дзве гадзіны прыкоўвалі ўвагу гледачоў да сцэны ў Палацы спорту. І прысутныя і ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні ад яркага і маляўнічага шоу. Характэрна, што адна з фіналістак конкурсу - Вераніка Кірчук - скончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». Усе ўдзельніцы былі вартыя высокага звання першай прыгажуні краіны, але рашэннем журы Міс Беларусь-2021 стала Дар'я Гнчарэвіч.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии