10 верасня, у апошні дзень Тыдня спорту ў ПалесДУ адбыўся Майстар-клас па самаабароне «Self-defense training». Правялі яго для студэнтаў прызёр міжнародных турніраў, 7- разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па кекусінкім каратэ Гардзяйчук Максім і 6-разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па кекусінкім каратэ Даніла Палюховіч, студэнты 2 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
Хлопцы прадэманстравалі сваё майстэрства і навучылі прысутных асноўным прыёмам самаабароны. Студэнты, якія наведалі майстар-клас атрымалі карысныя навыкі, зарад энергіі і масу пазітыўных эмоцый. А мы завяршаем нашу рубрыку «Дзённік тыдня спорту і здароўя ПалесДУ», і хочам нагадаць якім спартыўным і насычаным падзеямі быў гэты тыдзень!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии