У верасні 1991 года рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь быў зменены статус Белавежскай пушчы. Запаведна-паляўнічая гаспадарка была пераўтворана ў Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча».
«Заповедный мотив, заповедная даль ...» - так называецца кніжна-часопісная выстава, прымеркаваная да 30-годдзя Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Яна экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221). Прадстаўленыя на выставе выданні запрашаюць адправіцца ў дзіўны свет прыроды: пабываць у запаведніках, якія захавалі багацце некранутай чалавекам прыроды, пазнаёміцца з разнастайнымі насельнікамі пушчы. У асобную рубрыку выставы вылучаныя кнігі і буклеты, якія раскрываюць маршруты беларускага турызму.
Белавежская пушча - унікальны лясны масіў. Яна ўяўляе сабой адзін з апошніх астраўкоў некалі бязмежных еўрапейскіх лясоў, дзе захаваліся многія рэліктавыя расліны і жывёлы, якія зніклі ў іншых месцах. Сярод іх асаблівую гордасць складае еўрапейскі зубр - самае буйное млекакормячае кантынентальнай Еўропы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии