Белая Русь запрашае да размовы. Круглы стол «Народнае адзінства - аснова працвітання народа, нацыі, дзяржавы»

16 верасня ў рамках святкавання Тыдня народнага адзінства Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» арганізавала круглы стол са студэнтамі на тэму: «Народнае адзінства - аснова працвітання народа, нацыі, дзяржавы». У oniline-фармаце сустрэліся члены РГА «Белая Русь» і студэнты чатырох універсітэтаў Брэсцкага рэгіёна: Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

У якасці экспертаў на размову былі запрошаны: член пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васько Марына Віктараўна, член пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дашко Анатоль Міхайлавіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Іванчын Генадзь Іванавіч, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Каляда Аляксандр Міхайлавіч, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Берасцейскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Протаіерэй Яўген Ліхота, Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» , доктар тэхнічных навук, прафесар Паёта Пётр Сцяпанавіч, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Салаўянаў Андрэй Пятро віч, намеснік Старшыні Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь» Шацько Аляксандр Віктаравіч.

Прадстаўнікамі ПалесДУ і г. Пінска на сустрэчы выступілі: рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, в.а. Старшыні Пінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь», намеснік начальніка Упраўлення па адукацыі Пінскага гарвыканкама Былінская Людміла Сцяпанаўна, в.а. загадчыка кафедры міжкультурных камунікацый ПалесДУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Лазіцкі Вячаслаў Лявонцьевіч, галоўны бухгалтар Пінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Віннікава Алеся Уладзіміраўна.