Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства і падвядзенню вынікаў работы ўніверсітэта за 2020-2021 гг.

16 верасня ў ПалесДУ адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства і падвядзенню вынікаў работы ўніверсітэта за 2020-2021 гг. ​​​​​​​

У сваім прывітальным слове рэктар Дунай Валерый Іванавіч павіншаваў прысутных з Днём народнага адзінства, пажадаўшы ўсім міру і працвітання, мудрасці захаваць усё тое, што дасталася нам у спадчыну ад продкаў-беларусаў. Рэктар падзякаваў усіх супрацоўнікаў ПалесДУ за іх працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўклад у выхаванне ў моладзі павагі і гонару за сваю краіну.

У гэты вечар граматы і падзякі атрымалі больш за 200 супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта. А падарункам ад студэнтаў быў яркі канцэрт творчых калектываў ПалесДУ.