![](/sites/default/files/styles/n/public/2021-09/506.jpg?itok=eYytYplb)
Чытальная зала бібліятэкі запрашае на выставу "Гарадскі турызм". Тут вы знойдзеце падручнікі і навучальныя дапаможнікі па арганізацыі турызму, тэхналогіі і арганізацыі экскурсійных паслуг, кнігі пра самыя прыгожыя гарады Беларусі, такія як Мінск, Гродна, Магілёў, Віцебск, Брэст, Нясвіж і пра гарады свету - брэнды туріндустрыі. У рубрыцы "Культурны турызм як стратэгія развіцця горада" прадстаўлены кнігі па горадабудаўнічай спадчыне Беларусі і сучаснаму горадабудаўніцтву.
Чакаем вас у чытальнай зале (ауд.3332) вучэбнага корпуса № 3.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии