Рабочая сустрэча прадстаўнікоў кафедры тэхналогій аквакультуры інжынернага факультэта ПалесДУ з калегамі з БДСГА

24 верасня 2021 года ў рамках пашырэння навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва з профільнымі вучэбна-інавацыйнымі цэнтрамі  прадстаўнікі кафедры тэхналогій аквакультуры інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з рабочым візітам наведалі кафедру іхтыялогіі і рыбаводства (загадчык Барулін Мікалай Валер'евіч) установу адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».

 

У склад дэлегацыі ПалесДУ ўвайшлі: дэкан інжынернага факультэта Штэпа Уладзімір Мікалаевіч, загадчык кафедры Шумак Віктар Віктаравіч, дырэктар навукова-тэхналагічнага парку ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр Аляксей Віктаравіч, дацэнт кафедры Астранкоў Андрэй Валер'евіч, кіраўнік ВНЛ «Інжынірынгавы  цэнтр» Ярмаш Віктар Васільевіч, аспірант Літвінчук Кірыл Генадзьевіч.

У першай частцы сустрэчы маладыя навукоўцы нашага ўніверсітэта прэзентавалі вынікі сваіх навуковых даследаванняў: «Удасканаленне тэхналагічных прыёмаў узнаўлення і вырошчвання рыбапасадачнага матэрыялу кларыевага сама», «Спосабы павышэння рэсурсаэфектыўнасці ў індустрыяльнай цеплаводнай рыбнай гаспадарцы», «Перспектывы выкарыстання ферментаванага ячменю ў якасці кармавой дабаўкі ў рацыёне гадавікоў карпа».

Пасля праслухоўвання дакладаў і канструктыўнай дыскусіі супрацоўнікі БДСГА азнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай кафедры іхтыялогіі і рыбаводства. Асаблівую практычную цікавасць выклікалі вытворчыя магутнасці рыбаводнага індустрыяльнага комплексу ААТ «Фарэлевая гаспадарка Лохва»: у склад рыбакомплекса ўваходзіць 4 модулі з незалежнымі сістэмамі забеспячэння жыццядзейнасці рыб.​​​​​​​


Выказваем падзяку супрацоўнікам кафедры іхтыялогіі і рыбаводства УА  «Беларуская дзяржаўная ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» і асабіста Баруліну М.В. за арганізацыю прадуктыўнай рабочай сустрэчы.

​​​​​​​