facebook

Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

9 кастрычніка ў Пінску адбылася рэспубліканская акцыя «Чысты лес-2021», прымеркаваная да Года народнага адзінства, у якой прынялі ўдзел і добраахвотнікі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» пад кіраўніцтвам в.а. загадчыка кафедры В.У. Волкавай ахвотна далучыліся да ўборкі рэкрэацыйнай зоны лесапаркавай часткі горада Пінска.

Так як гэтая тэрыторыя з'яўляецца адным з аб'ектаў ландшафтнай архітэктуры, прызначанай для адпачынку насельніцтва, яе неабходна падтрымліваць у належным парадку і чысціні. Штогадовая акцыя падобнага роду забяспечыць дадатковы догляд і непасрэдны асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў рэспублікі. Мерапрыемства таксама накіравана на выхаванне ў моладзі беражлівых адносін да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны - лесу.