Студэнты ПалесДУ сталі дыпламантамі фестывалю вулічнай творчасці «Скрыжаванне»

Творчы праект «Пінская пешаходка», у межах якога праводзіцца фестываль вулічнай творчасці « Скрыжаванне». Фестываль надае гістарычнай вуліцы горада  жвавасць і непаўторнасць.

«Пінская пешаходка» стала пляцоўкай для выканаўцаў сцэнічных мастацтваў. Наш студэнцкі музычны калектыў кавер-бэнд «Траблы» прымаў актыўны ўдзел у фестывалі.

5 лістапада 2021 года адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў IV сезона фестывалю вулічнай творчасці «Скрыжаванне» ў рамках гарадскога праекта «Пінская пешаходка», на якой гурт «Траблы» адзначаны дыпломам.