11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) арганізавана кніжна-часопісная выстава “Энергазберажэнне ў сучасным свеце”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх дадзена характарыстыка паліўна-энергетычных рэсурсаў і энергетыкі ў цэлым, паказана яе роля і месца ў жыцці і развіцці дзяржавы і грамадства, разгледжаны ўяўленні аб традыцыйнай і нетрадыцыйнай энергетыцы.

У кнігах і публікацыях з перыядычных выданняў аналізуюцца стан і перспектывы айчыннай энергетычнай галіны, асвятляюцца сучасныя тэндэнцыі ў развіцці зялёнай энергетыкі, апісваецца досвед эфектыўнага энергазберажэння ў Беларусі і за мяжой.

 Давайце задумаемся аб тым, што неабходна зрабіць кожнаму з нас, каб зберагчы нашу планету, наш край для будучых пакаленняў!