Грып, каранавірусная інфекцыя і ВРВІ

Што змянілася ў новай хвалі эпідэміі ў параўнанні з папярэднімі? Чаму COVID-19 не ўдаецца спыніць нават намаганнямі ўсёй сусветнай навуковай супольнасці? Якія вядучыя сімптомы COVID-19 з'яўляюцца найболей значнымі? Як распазнаць COVID-19 у сувязі з падобнай клінічнай карцінай большасці рэспіраторных інфекцый (ВРВІ, грып і інш.)? Ці не хаваецца пад маскай ВРВІ каранавірус? На гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні вы можаце знайсці адказы, наведаўшы адкрыты прагляд літаратуры па тэме “Прафілактыка грыпу, ВРВІ і каранавіруснай інфекцыі” ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3).