Універсітэцкі этап конкурсу «Студэнт года - 2021»

Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемстваў з'яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім Студэнцкім саветам ГА «БРСМ», які рэалізуецца Саюзам  моладзі сумесна з Міністэрствам Рэспублікі Беларусь - рэспубліканскі конкурс «Студэнт года». Конкурс праходзіць ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі.

Так, 9 лістапада 2021 г. у актавай зале ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу «Студэнт года - 2021», які і вызначыў лепшага прадстаўніка ўніверсітэта.

 

У фінале прынялі ўдзел:

Коўш Ганна, студэнтка 4 курса біятэхналагічнага факультэта;

Шаміч Уладзіслаў, студэнт 4 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.

 

Пераможцам універсітэцкага этапа, які прадставіць ПалесДУ на абласным туры, стала Коўш Ганна!

​​​​​​​

2 месца і тытул «Студэнт года ОNLINE» заслужыў Шаміч Уладзіслаў, студэнт 4 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця!

 

Віншуем пераможцаў і жадаем удачы на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2021»!