Матывацыя і самаразвіццё

Самае лепшае ўкладанне сіл і сродкаў, якое вы можаце зрабіць, - гэта ўкладанне ў сябе, у сваё развіццё! На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221) падрыхтавана пастаянна дзеючая выстава кніг па псіхалогіі “Матывацыя і самаразвіццё”.

У кожнай кнізе ёсць не толькі тэарэтычныя развагі, але і эфектыўныя методыкі. Кнігі па самаразвіцці дапамогуць: пашырыць кругагляд, палепшыць уяўленне; разабрацца з даўнімі праблемамі; адкрыюць таямніцы, якія хаваліся многія гады; апрабаваць урокі і парады спецыялістаў на практыцы. Пасля прачытання такой літаратуры жыццё чалавека мяняецца кардынальна. Ён пачынае глядзець на свет крыху па-іншаму, расстаўляе прыярытэты і вызначае галоўныя каштоўнасці для сябе. Жадаеце таксама? Чакаем вас у бібліятэцы, і няхай кожны знойдзе сваю кнігу!

​​​​​​​