У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава “Нобелеўская прэмія”. На ёй прадстаўлены мастацкія творы пісьменнікаў і паэтаў, удастоеных гэтай прэміі.
Сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі амерыканскага вучонага Саймана Кузняца з беларускімі каранямі. Сямён Абрамовіч Кузнец нарадзіўся 30 красавіка 1901 г. у Пінску. Навуковец здзейсніў рэвалюцыю ў методыцы статыстычнага аналізу нацыянальнага даходу. Узнагароду прысудзілі "за эмпірычна абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту". Ён прыдумаў ВУП (валавы ўнутраны прадукт) і ў 1971 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію. Пра гэта і пра многія іншыя адкрыцці вы даведаецеся, наведаўшы выставу. Нобелеўская прэмія - самая прэстыжная ў свеце. Кнігі гэтых аўтараў, несумненна, вартыя вашай увагі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии