3 снежня 2021 года ліцэісты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у Пінск Інвест Укенд-17. Юныя распрацоўшчыкі змаглі прадставіць свае стартап-праекты на секцыі для навучэнцаў ліцэяў, гімназій і школ-партнёраў па рэалізацыі інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання дзелавой актыўнасці навучэнцаў на аснове ўключэння ў прадпрымальніцкія праекты".
Удзельнікамі бізнес-мерапрыемства сталі прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Віцебска, г.Ліды, г.Лунінца, г.Мазыра, а.г.Малоткавічы, г.Пінска, г.Салігорска, ліцэя ПалесДУ. У рамках работы секцыі было прадстаўлена 19 стартап-праектаў.
Штогадовы ўдзел у бізнес-мерапрыемствах ПІНСК ІНВЕСТ УІКЕНД садзейнічае фарміраванню эканамічна граматнага мыслення навучэнцаў, развіццю дзелавой актыўнасці, фарміраванню навыкаў інавацыйнага планавання і работы ў камандзе, генераванню ідэй і афармленню іх у паўнацэнныя бізнес-праекты.
Праекты навучэнцаў атрымалі высокую адзнаку экспертаў. Удзельнікам былі дадзены рэкамендацыі па іх дапрацоўцы і прасоўванні.
Усе праекты навучэнцаў атрымалі дыпломы ў розных намінацыях.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии