3 снежня 2021 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла адна з самых перспектыўных інавацыйных падзей гэтага года – конкурс інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў – ПІНСК ІНВЕСТ-17. Больш за 100 удзельнікаў, у т.л. анлайн-удзельнікі, сабраліся разам, каб вызначыць лепшы інавацыйны праект.
Мерапрыемства запомніцца гледачам прэзентацыяй 19 яркіх праектаў, якія прайшлі папярэдні адбор і прадставілі даследаванні ў галіне экалогіі, харчавання, здаровага ладу жыцця, біятэхналогій. 13 праектаў распрацаваны студэнтамі і магістрантамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў якасці замежных удзельнікаў выступіў Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт. Упершыню прыняў удзел Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
Сярод экспертаў на бізнес-мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ААТ "Белінвестбанк, ААТ "Прыорбанк", ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ТДА "Металпрамсэрвіс", Столінскага раённага выканаўчага камітэта, ЗАТ "Амкадор- Пінск", ДУ "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі", Беларускага інавацыйнага фонду, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт".
Па выніках конкурсу былі выяўлены пераможцы ў адпаведных намінацыях.
Самы камерцыйна прывабны праект - Poad of the future ( Бандаронак Сямён Сяргеевіч, Крывапуст Віталь Паўлавіч, Антанюк Кірыл Валеравіч.
Самы інавацыйны праект - Вавілонская сцяна (бяспека супрацоўнікаў і прадпрыемстваў ад крадзяжу дадзеных) аўтар Багушэвіч Іван Аляксандравіч.
Лепшая каманда праекта - Blooming sally (арт-пляцоўка) ( Луць Дар’я Васільеўна, Гаспадарчык Артур Аляксандравіч, Гурская Марына Аляксееўна).
Самы крэатыўны падыход да вырашэння праблемы - Плавальны рэстаран-клуб «Light&Shadow» Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт Навучальна-навуковы інстытут марскога бізнесу (Сітнікава Марыя Уладзіміраўна, Чорная Дыяна Эдуардаўна, Лаўранчук Паліна Алегаўна, ІсачковаКацярына Аляксандраўна, Навуменка Ларыса Яўгеньеўна, Фецеля Дзмітрый Мікалаевіч, Шмідт Дар’я Сяргееўна).
Самы крэатыўны падыход да рашэння праблемы- GreenCup ( Брылевіч Марына Мікалаеўна, Касперчык Аляксандра Вячаславаўна, Шаплыка Анастасія Ігараўна, Шыманчук Аляксандра Дзмітрыеўна, Шытава Вольга Міхайлаўна).
Самы сацыяльна-значны праект - Дошка для рэзкі круглых страў Гомельскі дзяржаўны ўніверст імя Францыска Скарыны ( Прышчэп Настасся Віктараўна, Каўбасава Алеся Аляксееўна).
Народнае прызнанне Дзіцячы лагер «Рабінзон» (Лемяшэўская Дар'я Валер'еўна, Чапайла Яніна Мікалаеўна, Бялянава Вераніка Сяргееўна, Бялянава Вікторыя Сяргееўна).
Самы крэатыўны падыход да вырашэння праблемы - Мета-лінзы (Саланевіч Валянцін Мікалаевіч).
Самы камерцыйна прывабны праект - VITALAND (смарт-завод) (Дабродзей Ганна Васільеўна, Вароніч Аляксей Уладзіміравіч, Ціхамірава Аліна Сяргееўна).
Самы сацыяльна-значны праект - Анлайн-платформа «Hands for Pets and Plants» (Кавальчук Алена Сяргееўна, Ляцко Таццяна Іванаўна, Ларыса Аляксандраўна, Шымановіч Наталля Сямёнаўна).
Народнае прызнанне - Прыкладанне для жыцця без шкоды (Завадская Аляксандра Русланаўна).
Віншуем удзельнікаў з заслужанай перамогай!
Жадаем не спыняцца на дасягнутым і заўсёды рухацца наперад! Выказваем глыбокую падзяку экспертам за праведзеную працу, парады і дапамогу, якую яны аказалі ўдзельнікам праекта!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии