9 снежня - Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

"STOP карупцыя" - так называецца кніжна-часопісная выстава, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №1). Экспазіцыя прысвечана грамадзянска-прававым аспектам такой сацыяльнай з'явы, як карупцыйная дзейнасць.

Мэта выставы - папулярызацыя ведаў аб спосабах грамадзянскага супрацьдзеяння карупцыі. Прадстаўленая на ёй навуковая, навукова-папулярная і навучальная літаратура асвятляе антыкарупцыйную дзяржаўную палітыку ў Рэспубліцы Беларусь, нагадвае аб адказнасці за карупцыйныя злачынствы, распавядае аб сацыяльнай небяспецы наступстваў гэтай з'явы, а таксама знаёміць з сістэмай мер, накіраваных на выкараненне карупцыі.
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй адзначаецца штогод 9 снежня па ініцыятыве Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У гэты дзень у 2003 годзе была адкрыта для падпісання Канвенцыя ААН супраць карупцыі, прынятая Генеральнай асамблеяй ААН 1 лістапада 2003 года. Беларусь у ліку першых краін падпісала Канвенцыю і ратыфікавала яе 25 лістапада 2004 г. Законам Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. "Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі"
У нашай краіне створана заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй ва ўсіх сферах жыццядзейнасці дзяржавы. У ёй вызначана паняцце «карупцыя», дадзены пералік карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў, указаны канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы і механізмы барацьбы з гэтай небяспечнай праявай, а таксама прадугледжана найжорсткая крымінальная адказнасць за дадзеныя злачынствы.