Кнігі для зімовых вечароў

Працягваем цыкл віртуальных выстаў пад назвай «Кнігі па сезону ці… чытаць пададзена!» і на гэты раз прапануем вашай увазе кнігі для зімовых вечароў. Чытаць зімой - гэта ні на што не падобны занятак. Пухнаты снег за акном, утульнае крэсла, цёплы плед, гарачы чай і... займальныя гісторыі.

Прапануем вам кнігі, якія дапамогуць акунуцца ў зімовую атмасферу і настроіцца на чакальна-святочны лад.