Сустрэча рэктара з перспектыўным кадравым рэзервам ПалесДУ

З мэтай навучання, пашырэння кругагляду, развіцця кіраўніцкіх здольнасцяў і ўмацавання выразнай грамадзянскай пазіцыі 8-9 снежня 2021 г. у Брэсцкім аблвыканкаме адбудзецца семінар для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама.

Напярэдадні, 7 снежня, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэўся з маладымі спецыялістамі і студэнтамі Палесду, заяўленымі як удзельнікі семінара.