Прафілактычная гутарка з першакурснікамі

7 снежня 2021 года намеснік Пінскага міжраённага пракурора Плескацэвіч Аляксандр Уладзіміравіч правёў бяседу «Прафілактыка незаконнага абароту наркотыкаў сярод непаўналетніх і моладзі» для студэнтаў 1-га курса факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аляксандр Уладзіміравіч праінфармаваў студэнтаў аб небяспецы ўжывання наркотыкаў, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, якая  надыходзіць за іх незаконны абарот, заклікаў студэнтаў быць свядомымі, ставіць перад сабой глабальныя мэты і дасягаць іх, а таксама весці здаровы лад жыцця.