Дзмітрый Чыжык-лаўрэат I ступені міжнароднага конкурсу мастацтваў «All Arts»!

Саліст народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» Дзмітрый Чыжык пакарае ўсё новыя творчыя вяршыні. На гэты раз Дзмітрый стаў лаўрэатам I ступені ў Міжнародным завочным конкурсе мастацтваў «All Arts» (г. Кішынёў)!

Конкурс адкрыў новыя магчымасці для многіх творчых калектываў і асобных выканаўцаў. Выступы змаглі ўбачыць гледачы з розных гарадоў і краін! Міжнародны конкурс дазволіў пераадолець геаграфічныя бар'еры і даць роўныя шанцы для кожнага, хто пажадаў праявіць свае таленты! Высокапрафесійнае журы дало аб'ектыўную ацэнку выступленню ўдзельнікам.