У Мінску з 1 па 3 снежня праходзіў з'езд членаў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністры адукацыі (ГРСС).
Больш за 50 самых адказных студэнтаў з кожнай ВНУ краіны сабраліся разам для прыняцця найважнейшых кадравых рашэнняў і сустрэчы з Ігарам Васільевічам Карпенкам. Удзел у зьездзе прыняла Марына Козел, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Палескага дзяржаўнага універсітэта.
Студэнты наведалі БДУ і АУпПРБ, унеслі шэраг прапаноў па супрацоўніцтве, азнаёміліся з медыяцэнтрамі і стударганізацыямі ВНУ. У рамках мерапрыемства адбыліся трэнінгі па камандаўтварэнні і развіцці лідарскіх якасцяў, майстар-класы па развіцці кіраўніцкіх навыкаў і працы ў інфармацыйнай прасторы. Ключавымі падзеямі з'езда стаў конкурс сацыяльна-значных праектаў "маладзёжная змена", выбары Прэзідыума ГРСС і справаздачная сустрэча з Міністрам І. В.Карпенкам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии