Аспірантка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Кароль - прызёр штогадовага конкурсу Нацбанка

Вызначаны пераможцы і прызёры штогадовага конкурсу на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, які праводзіць Нацбанк Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 67 работ.

У намінацыі "Конкурсныя работы аспірантаў" трэцяе месца прысуджана аспірантцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Кароль Вользе Васільеўне за работу па тэме "Асаблівасці функцыянавання фінансавых рынкаў краін - членаў ЕАЭС ва ўмовах фарміравання агульнага фінансавага рынку". Віншуем Вольгу Васільеўну з дастойным вынікам, жадаем поспехаў у навуковай дзейнасці і дасягненні намечаных мэт!