Рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях кластарнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь

10 снежня 2021 года ў рамках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025гады на базе ААТ "Івацэвічдрэў" прайшоў прадстаўніцкі семінар-нарада кластарнага развіцця эканомікі (мадэратар - Міністэрства эканомікі). Мэта мерапрыемства – прасоўванне і паскарэнне кластэрызацыі бізнесу, якія павінны стаць адным з асноўных інструментаў інтэграцыі і кансалідацыі навукова-адукацыйнай сферы і рэальнага сектара эканомікі краіны. У цэлым Міністэрствам эканомікі па выніках прамежкавага маніторынгу кластарнага развіцця асобных галін за студзень-верасень 2021 года выяўлена 4 дзеючыя кластары і 19 кластарных ініцыятыў.

У сваім звароце да слухачоў семінара важнасць кластарнага развіцця для краіны падкрэсліў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Чарвякоў А.У., накіраваўшы органы ўлады і юрыдычныя асобы на выкарыстанне ў поўнай меры пераваг такой мадэлі бізнесу і прадпрымальніцтва.

Ад УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" выступіла доктар эканамічных навук, прафесар кафедры эканомікі і бізнесу Совік Л.Я. з дакладам "Аб фарміраванні кластара на базе навуковай арганізацыі". Прадстаўлены матэрыял выклікаў практычную цікавасць з боку ўдзельнікаў семінара.