Стартаваў IV «Калядны турнір» па валейболе сярод факультэтаў УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»

З 13 па 20 снежня ў ПалесДУ праходзіць IV «Калядны турнір» па валейболе сярод факультэтаў УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

13 снежня ў спартыўнай зале навучальнага корпуса №3 адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтва і першыя матчы.

Пераможцы турніру будуць узнагароджаны прызамі ад Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ.

​​​​​​​