Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»

14 снежня ў Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку прайшоў абласны этап рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі», арганізатарам якога выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ.

Праект накіраваны на развіццё маладзёжнага вынаходніцтва і рацыяналізатарства, аказанне дапамогі ў прасоўванні маладзёжных інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. З году ў год у ім удзельнічаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты, курсанты, слухачы ВНУ, моладзь, маладыя вучоныя.

У гэтым годзе на суд журы было прадстаўлена 47 лепшых праектаў Брэсцкай вобласці. Студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прэзентавалі два інавацыйныя праекты: "Зелянушка" (Лазоўская Ганна і Аляксейчык Кацярына) "Вавілонская сцяна" (Багушэвіч Іван і Ліпскі Яраслаў)

Маладым вучоным уручылі сертыфікаты ўдзельніка рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».