Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

У снежні, напярэдадні Новага года, у нашай краіне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". У ёй прымаюць  удзел усе, хто неабыякавы да лёсу дзяцей, пазбаўленых бацькоўскага клопату. Пастаянным удзельнікам акцыі з'яўляецца і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Напярэдадні самых чароўных святаў, 24 снежня, рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, старшыня прафсаюзнага камітэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дземьянец Вольга Анатольеўна і намеснік старшыні студэнцкага каардынацыйнага савета Гаспадарык Артур наведалі філіял "Спецыялізаваны дом дзіцяці" УЗ "Пінская дзіцячая бальніца".

 Ад імя студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта прадстаўнікі ПалесДУ ўручылі навагоднія падарункі.

 

23 снежня "Спецыялізаваны дом дзіцяці" з падарункамі наведалі студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце № 2/2. У гэтыя пераднавагоднія дні студэнты сталі добрымі чараўнікамі для малых, аказалі дапамогу і падтрымку тым, хто мае найбольшую патрэбу ў любові і спагадзе.

 

Студэнты інжынернага факультэта і факультэта эканомікі і фінансаў, якія жывуць у студэнцкай вёсцы, пастараліся стварыць святочны настрой для выхаванцаў ДУА "Сацыяльна - педагагічнага цэнтра г. Пінска". У выяве казачных персанажаў студэнты віншавалі рабят, праводзілі конкурсы і гульні і раздавалі салодкія падарункі.

​​​​​​​