Сумесны праграмны інфармацыйна-аналітычны прадукт факультэтаў здаровага ладу жыцця і інжынернага

   Пад кіраўніцтвам профільнага спецыяліста, старшага выкладчыка кафедры фізічнай культуры і спорту факультэта здаровага ладу жыцця Гаўрылік Марыны Віктараўны, у супрацоўніцтве са студэнтамі 4-га курса інжынернага факультэта спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» Арцёмавай Антанінай і Карпенковым Аляксандрам распрацаваны і актыўна ўкараняецца ў навучальны працэс Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праграмны прадукт «Электронная сістэма кантролю фізічнага выхавання студэнтаў у фізкультурна-спартыўным асяроддзі ВВА». Гэта дазволіла павысіць эфектыўнасць кіравання фізічным выхаваннем студэнтаў, аператыўна кіраваць самастойнай працай студэнтаў, адсочваць своечасовасць выканання раздзелаў кіруемай самастойнай работы па дысцыпліне «Фізічная культура», а таксама ўцягнутасць студэнтаў у фізкультурна-аздараўленчую, спартыўна-масавую, валанцёрскую дзейнасць.

  Важнай характарыстыкай прадукту з'яўляецца наяўнасць ручнога і аўтаматычнага спосабаў ўводу дадзеных. У ручным рэжыме дыспетчар спартыўнага аб'екта ўводзіць у адпаведнае поле ўнікальны нумар студэнта, які пазначаны на студэнцкім білеце. Аўтаматычны рэжым мае на ўвазе далучэнне да персанальнага камп’ютара спецыяльнага устройства, якое счытвае.  Да такога устройства прыкладваецца студэнцкі білет, пасля чаго дадзеныя аўтаматычна счытваюцца і адлюстроўваюцца на экране устройства.

   У той жа час выкладчык ажыццяўляе педагагічны кантроль у рэжыме рэальнага часу, г.зн. мае магчымасць адкрыць электронны дзённік студэнта, у якім указана інфармацыя пра дату, час, від і форму адпрацаваных заняткаў у рамках КСР, і па выніку аналізу вызначыць ступень выканання студэнтам вучэбнай праграмы.

   Створанае праграмнае забеспячэнне рэалізуе канцэпцыю праекта «Лічбавы ўніверсітэт» і з'яўляецца адным з элементаў запланаваных аб'ектна-арыентаваных рашэнняў у сферы прыкладных інфармацыйных тэхналогій УА "ПалесДУ», да распрацоўкі якіх будуць актыўна прыцягвацца студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў універсітэта.

​​​​​​​