![](/sites/default/files/styles/n/public/2022-01/%D0%91%D0%B5%D0%B7%20%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-1_111.jpg?itok=vfEr8Iwh)
21 студзеня ў рамках дзейнасці Клуба маладога лідара ПалесДУ ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіча Сяргея Міхайлавіча.
У абмеркаванні прынялі ўдзел рэктар Дунай Валерый Іванавіч, члены Клуба маладога лідара ПалесДУ, прадстаўнікі маладзёжнага крыла ПалесДУ Пінскай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Удзельнікі абмеркавалі праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праблемы патрыятычнага выхавання моладзі і захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.
Звяртаючыся да аўдыторыі, Сяргей Міхайлавіч падрабязна спыніўся на пытанні патрыятычнага выхавання - яно з'яўляецца непарушнай асновай адзінства народа, стабільнасці і цэласнасці дзяржавы. Дэпутат таксама падкрэсліў выключную важнасць абароны нашага гістарычнага мінулага і недапушчальнасць скажэння гістарычнай праўды.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии