Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

28 студзеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Сярод тых, хто запрошаны ў Палац Рэспублікі,  дэлегацыя Піншчыны, у склад якой увайшоў і рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

Ва ўніверсітэце ў анлайн-рэжыме быў арганізаваны грамадскі прагляд Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прысутнічалі выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты, члены Клуба маладога лідара ПалесДУ, прадстаўнікі прафсаюза, члены маладзёжнага крыла ПалесДУ Пінскай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», члены ГА « БРСМ” і ГА “Белая Русь”.

Прэзідэнт Беларусі ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адкрыта гаварыў аб згуртаванасці і каштоўнасцях беларусаў, аб гістарычнай памяці, аб Канстытуцыі, аб моладзі, аб знешняй палітыцы і аб многіх іншых пытаннях, якія хвалююць кожнага беларуса, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

 

​​​​​​​