2022 год аб'яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3) адкрылася кніжная выстава "2022 – Год гістарычнай памяці". Гісторыя народа - гэта наша мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашую сучаснасць. Прадстаўленыя матэрыялы дазволяць больш даведацца пра гістарычную, культурную, духоўную і гераічную спадчыну Беларусі. Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Гістарычнае мінулае", "Адзінства беларускага народа" і "Гераічная спадчына".