15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вайна ў Афганістане закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем'яў, блізкіх, сяброў і таварышаў. Гэты дзень стаў Днём памяці не толькі для тых, хто ваяваў у Афганістане, але і для ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.
14 лютага ў чытальнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла вечарына памяці "Апаленая памяць афганскіх дарог". У розныя гады сумленна і мужна выконвалі свой воінскі абавязак супрацоўнікі нашага ўніверсітэта Баган Аляксандр Васільевіч, Вакуліч Аляксандр Аляксандравіч, Жадзінец Канстанцін Якімовіч, Кандрацюк Генадзь Васільевіч, Казачук Уладзімір Васільевіч, Разанаў Уладзімір Мікалаевіч, Скарына Леанід Пятровіч.
Ветэраны расказалі аб выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю, аб мужнасці, стойкасці нашых салдат, аб неабходнасці ўзмацнення ваенна-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі і адказалі на пытанні студэнтаў.
Прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч і арганізатары сустрэчы, старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Яўстаф'еў Валянцін Аляксандравіч і намеснік дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па выхаваўчай рабоце Горыш Ірына Уладзіміраўна, падзякавалі гасцям, пажадалі ім здароўя і ўручылі памятныя падарункі ад супрацоўнікаў і прафсаюзнага камітэта ПалесДУ. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання і цырымоніяй ускладання кветак да мемарыяла воінаў-інтэрнацыяналістаў, размешчанага ў гарадскім парку.
Аддалі даніну памяці войнам-інтэрнацыяналістам і студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах 2/1,2/2 і 3, усклаўшы кветкі да мемарыяла.
Ад усёй душы жадаем воінам-інтэрнацыяналістам,
ветэранам усіх войн і ўзброеных канфліктаў, іх родным і блізкім
здароўя, поспехаў, дабра міру і дабрабыту!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии