21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”. На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, на сённяшні дзень 6 тысяч моў могуць страціць апошніх сваіх носьбітаў. Святочная дата заклікае беражліва і цярпіма ставіцца да культурных і моўных традыцый малых народаў планеты, умацоўваючы паразуменне і салідарнасць.
Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён ваподае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету.
Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова!
Азнаёміцца з анансаванымі кнігамі можна на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вул. Пушкіна, 4, корп. № 3, аўд. 3221)
- Войдите, чтобы оставлять комментарии