Імкненне да сацыяльнай справядлівасці адна з галоўных місій усіх краін. Асноўная ідэя – гэта падтрымка прынцыпаў справядлівасці, устараненне бар'ераў, якія ўзнікаюць перад людзьмі ў сілу іх полу, узросту, расавай, этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці, культуры або наяўнасці інваліднасці. Генеральная Асамблея ААН 26 лістапада 2007 года аб'явіла 20 лютага Сусветным днём сацыяльнай справядлівасці. ААН прапанавала дзяржавам-удзельніцам праводзіць мерапрыемствы ў інтарэсах грамадскага развіцця. Беларусь - сацыяльная дзяржава, уваходзіць у лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Для ўсіх, хто цікавіцца літаратурай па дадзенай тэме, бібліятэка падрыхтавала віртуальную кніжную выставу “Сацыяльная справядлівасць”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии