23 лютага кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Алена Аляксандраўна Ігнацюк адзначае свой юбілей.
Алена Аляксандраўна – літаратуразнавец, культуролаг і паэт. Яна актыўна займаецца навукова-даследчай працай, мае больш за сорак навуковых прац, большая частка якіх прысвечана даследаванню тэорыі беларускай літаратуры. У сваёй навуковай дзейнасці вялікую ўвагу надае вывучэнню культуры роднага Палесся. У суаўтарстве яна апублікавала некалькі манаграфій і шэраг артыкулаў па гэтай праблематыцы.
А.А. Ігнацюк з’яўляецца аўтарам вучэбна-метадычнага дапаможніка ”Жывапіс словам: сінтэз паэзіі і жывапісу“ і пяці паэтычных зборнікаў.
Напярэдадні юбілею бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу навуковых і творчых прац А. А. Ігнацюк.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии