У бібліятэцы, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221), адкрылася кніжная выстава “Абаронца адрынутых”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Віктора Мары Гюго. Пісьменнік, паэт, празаік і драматург, ён стаў адной з самых значных фігур у французскай літаратуры і прыкладам таго, наколькі свабодным і сумленным можа быць творца. Будучы актыўным грамадскім дзеячам, літаратар асуджаў няроўнасць у грамадстве і адхіляў несправядлівыя законы.
На выставе прадстаўлена спадчына вялікага французскага пісьменніка. Дапаўняе экспазіцыю рубрыка «Шэдэўры французскай літаратуры» .
- Войдите, чтобы оставлять комментарии