У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе ў рэспубліцы з 22 па 26 лютага ўключна.
Студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім рэферэндуме. На працягу ўсяго перыяду абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе студэнты ўніверсітэта вывучылі абноўлены праект Асноўнага закона і ўжо зрабілі свой выбар.
23 лютага на свой першы ўчастак для галасавання прыйшлі студэнты ПалесДУ: Паўлюкавец Ганна, Папроцкі Арцём і Папроцкі Кірыл. Для гэтых рабят гэты дзень асаблівы ўдвая. Яны вырашылі рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права ў дзень свайго паўналецця.
Рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч таксама скарыстаў магчымасць прагаласаваць датэрмінова.
Валерый Іванавіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, уручыўшы памятныя сувеніры, і падзякаваў за актыўную грамадзянскую пазіцыю і свядомасць. Віншаванні маладыя выбаршчыкі атрымалі і ад сакратара Першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Марозавай Анастасіі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии