У кожнага народа ёсць слаўныя воінскія перамогі, памяць, пра якія перадаецца з пакалення ў пакаленне. На такіх перамогах выхоўваецца дух нацыі, гонар за веліч продкаў. 23 лютага па традыцыі лічыцца святам сапраўдных мужчын, якое адзначаюць у многіх постсавецкіх рэспубліках.
Мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў гарадскім парку культуры і адпачынку ля Вечнага агню.
Удзел у мерапрыемстве на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прынялі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, усклаўшы кветкі да Брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии