Электронная бібліятэка GREBENNIKON

Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі Grebennikon

Доступ адкрыты па 31.12.2022 г.

Электронная бібліятэка “Grebennikon” змяшчае артыкулы, апублікаваныя ў спецыялізаваных часопісах Выдавецкага дома “Грэбеннікаў”, у тым ліку з пераліку навуковых выданняў ВАК, якія рэцэнзуюцца. Тут асвятляецца шырокі спектр пытанняў па эканоміцы: маркетынгу, менеджменце, кіраванню персаналам, кіраванню фінансамі. Маецца рубрыкатар па 250 тэмах, падрабязныя анатацыі да артыкулаў, ёсць магчымасць пошуку артыкулаў па аўтарах, назве і ключавых словах.

У раздзеле «Маркетынг» - закрануты абсалютна ўсе аспекты маркетынгу, у тым ліку рэклама і тэорыя рэкламы, брэндынг, інтэрнэт-маркетынг, даследаванні спажыўцоў, маркетынгавыя стратэгіі, камунікацыйная палітыка, дырэкт-маркетынг, маркетынг паслуг, падзейны маркетынг, кіраванне продажамі і г.д.

Раздзел «Менеджмент» – у першую чаргу зацікавіць кіраўнікоў і топ-мэнэджараў арганізацый. Па дадзенай тэматыцы электронная бібліятэка прапануе артыкулы, прысвечаныя пытанням кіравання праектамі, структурнага і стратэгічнага менеджменту, кадравага менеджменту, лагістыкі. У пераліку ёсць пераводныя работы замежных спецыялістаў.

Раздзел «Персанал» - ахоплівае вялізную вобласць кадравага менеджменту: матывацыя, аплата працы, нематэрыяльная матывацыя, навучанне і трэнінг, лаяльнасць персаналу і г. д. Значная колькасць даследаванняў прысвечана псіхалагічным аспектам кіравання кадрамі.

Раздзел «​​​​​​​Фінансы» - гэта пералік артыкулаў 3 спецыялізаваных часопісаў: "Кіраванне карпаратыўнымі фінансамі", "Кіраванне фінансавымі рызыкамі", "Кіраўніцкі ўлік і фінансы". У дадзеным раздзеле бібліятэкі раскрываюцца тэмы фінансавага аналізу, бюджэтавання, планавання інвестыцый, рызыка-мэнэджменту, падатковага планавання, бухгалтарскага і кіраўніцкага ўліку.

Кіраўніцтва карыстальніка

Доступ ажыццяўляецца як з кампутараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і выдалена.

Выдалены доступ магчымы па лагіне і паролю, які можна атрымаць у Бібліятэцы (3-ці навучальны корпус, каб. 3330). У выдаленым доступе па лагіне/паролі магчыма толькі чытанне з экрана/манітора, без капіравання, запампоўкі, раздрукоўкі: такая опцыя даступная толькі пры доступе па IP-адрасах, «са сцен» універсітэта.