Дзень абароны Зямлі - нагода задумацца аб лёсе нашай планеты. Бо імклівае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, хуткі рост прамысловасці і вытворчасці ў 20 і 21 стагоддзях не мінулі бясследна. Актыўная гаспадарчая дзейнасць чалавека прывяла да забруджвання навакольнага асяроддзя. Вырубка лясоў, забруджванне паветра выкідамі вытворчасцей і аўтамабіляў, атручэнне водных рэсурсаў прамысловымі адходамі, знішчэнне многіх відаў жывёл, рыб, птушак, радыяцыйныя забруджванні - усё гэта забівае нашу планету. Паўсюдная здабыча карысных выкапняў ператварае зямлю ў бясплодную пустыню. Вялікую небяспеку для ўсяго чалавецтва ўяўляюць: глабальнае пацяпленне, лясныя пажары, азонавыя дзіркі і інш. Экалагічная сітуацыя, якая склалася сёння на Зямлі, вельмі няпростая і працягвае пагаршацца з кожным годам. Стаўленне чалавека да прыроды павінна мяняцца зараз, інакш будзе занадта позна.
Дзень абароны Зямлі - напамін аб тым, што кожнае дзеянне можа, як разбурыць далікатную прыроду, так і захаваць яе небывалую, першародную прыгажосць. Да гэтага знакавага дня бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу “SOS! Экалогія ў небяспецы".
Шануеце прыгажосць і багацце навакольнага свету, беражыце прыроду і братоў нашых малодшых.
Бо будучыня нашай Планеты - у нашых руках…
- Войдите, чтобы оставлять комментарии