Ландшафтная архітэктура

Ландшафтная архітэктура - гэта мастацтва адкрытых прастор. У адрозненне ад іншых відаў мастацтва, асновай кампазіцыі твораў ландшафтнай архітэктуры з'яўляецца прырода: разнастайная расліннасць, рэльеф, зямля як асяроддзе для развіцця расліннасці, камень і дрэвы як матэрыял для архітэктурных элементаў, вада ў спакойным стане і ў руху, паветра як элемент прасторы і глыбіні перспектывы.

Сучаснае ландшафтнае праектаванне злучае прыгажосць прыроды і зручную інфраструктуру збудаванняў, дазваляе фармаваць гарманічнае асяроддзе для чалавека, выкарыстоўваючы для гэтага ландшафтныя кампаненты і штучныя аб'екты. Для ўсіх, хто цікавіцца літаратурай па дадзенай тэме, бібліятэка падрыхтавала віртуальную кніжную выставу “Ландшафтная архітэктура”.

З кніг, прадстаўленых на выставе, можна даведацца пра тэорыю і метадалогію ландшафтнай архітэктуры і дызайну, асновы праектавання і апошнія тэндэнцыі ў гэтай галіне.