04 красавіка 2022 года пакладзены пачатак супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Міжнароднай асацыяцыяй выпускнікоў ВНУ (МАВВНУ) Рэспублікі Беларусь у рамках рабочай сустрэчы начальніка аддзела міжнародных сувязей ПалесДУ Аксёнчык Наталлі Уладзіміраўны і дырэктара МАВВНУ Маеўскай Алы Данілаўны.
Асацыяцыя аб'ядноўвае выпускнікоў больш як са 100 краін свету, мае філіялы ў 10 краінах свету. Асноўная мэта МАВВУ - садзейнічанне выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у павышэнні іх прафесійнай кваліфікацыі і перападрыхтоўцы ў навучальных установах і навуковых установах Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Асноўнымі задачамі МАВНУ з'яўляюцца:
захаванне і прымнажэнне сувязей замежных выпускнікоў з беларускай вышэйшай школай, стварэнне ўмоў для культурнага, навуковага, эканамічнага, дзелавога і іншых відаў супрацоўніцтва выпускнікоў беларускіх ВНУ;
папулярызацыя беларускай сістэмы адукацыі на сусветным узроўні; садзейнічанне экспарту адукацыйных паслуг;
прыцягненне замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь; умацаванне эканамічных сувязей паміж краінамі праз пошук гандлёвых партнёраў і прасоўванне беларускіх тавараў на сусветны рынак.
У рамках сустрэчы начальнік аддзела міжнародных сувязей ПалесДУ Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна і дырэктар МАВНУ Маеўская Ала Данілаўна акрэслілі перспектывы ўзаемадзеяння паміж універсітэтам і Асацыяцыяй, а таксама абмеркавалі магчымасць уступлення Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Міжнародную асацыяцыю выпускнікоў ВНУ Рэспублікі Беларусь на дагаворнай аснове.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии