Сустрэча студэнтаў ПалесДУ з Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыем Вакульчыкам

​​​​​​​5 красавіка ў студэнцкім клубе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках святкавання Дня нараджэння ВНУ адбылася сустрэча Памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка са студэнтамі.

Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы са студэнцкай моладдзю, Валерый Паўлавіч адказаў на пытанні, якія цікавілі студэнтаў. Звярнулі ўвагу  на запланаваныя мерапрыемствы ў рамках Года гістарычнай памяці.